Беларуская Служба

Польскі настаўнік накіраваўся ў адзіночны аўтапрабег на старым аўто вакол Балтыкі (ВІДЭА)

04.07.2026 15:43
Траса аўтапрабегу праходзіць праз Германію, Данію, Нарвегію, Фінляндыю, Эстонію, Латвію і Літву.
 .
Мэрыя Кашаліна. commons.wikimedia.org/Marcin.pw/CC BY-SA 4.0

Настаўнік прафесійна-тэхнічнага вучылішча ў горадзе Кашалін (паўночная Польшча, недалёка ад узбярэжжа Балтыкі) Анджэй Ліснеўскі накіраваўся ў адзіночны аўтапрабег вакол Балтыйскага мора.

Гэта не першая такога роду экспедыцыя педагога. Тры гады таму ён праехаў гэты ж маршрут за рулём культавага «Фіята 126P». На гэты раз ён адправіўся на не менш культавым 37-гадовым «Паланэзе».

— Я хачу перажыць прыгоду, якую буду доўга памятаць. Маршрут даволі непрадказальны, таму я падрыхтаваны на розныя цяжкасці. Мне прыйдзецца прыстасоўвацца да дарожных умоў. Мне здаецца, што аднак найбольшыя праблемы будуць менавіта з аўтамабілем — яму ўсё ж такі 37 гадоў! Хоць, з увагі на ўзрост, яму можна дараваць, — кажа настаўнік.

«Паланэз Трак» з'яўляецца ўласнасцю ПТВ, дзе працуе Анджэй Ліснеўскі. Вучылішча купіла машыну ў 1989 годзе непасрэдна на варшаўскім аўтазаводзе.

Траса аўтапрабегу праходзіць праз Германію, Данію, Нарвегію, Фінляндыю, Эстонію, Латвію і Літву. У прыватнасці, Анджэй Ліснеўскі хоча наведаць гарады-пабрацімы Кашаліна. На радзіму настаўнік плануе вярнуцца праз 15 дзён.

вс