Ракеты Barracuda будуць збірацца ў Быдгашчы. Падпісанне кантракту паміж польскай фірмай PGZ і амерыканскай кампаніяй Anduril Industries адбылося 6-га ліпеня на Ваенна-авіяцыйным заводзе № 2. На падпісанні прысутнічалі прэмʼер-міністр Дональд Туск і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Косіняк-Каміш.
Урадавы інфармацыйны цэнтр паведаміў, што кантракт прадугледжвае першапачаткова зборку крылатых ракет далёкага радыусу дзеяння Barracuda, а затым пачатак іх вытворчасці.
Гэта чарговы крок у павышэнні абароннага патэнцыялу Польшчы як ключавой краіны на ўсходнім флангу НАТА, а таксама значны крок для польскай абароннай прамысловасці ў рамках абароны НАТА.
Barracuda-M — гэта крылатая ракета з турбарэактыўным рухавіком. Яе можна запускаць з наземных платформаў, самалётаў і верталётаў. Яе вытворчасць таннейшая за аналагічныя ракеты, якія знаходзяцца на ўзбраенні ЗША і іншых краін саюзнікаў. Ракета «Баракуда-500» мае далёкасць палёту амаль 1000 кіламетраў і нясе 45 кілаграмаў баявой нагрузкі.
ПР/юл