Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча асудзіла рашэнне МАК змякчыць абмежаванні супраць Расіі 

09.07.2026 10:10
Расійская агрэсія супраць Украіны патрабуе асаблівай адказнасці і ў сферы міжнароднага спорту.  
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. фота: Pixabay.com/anncapictures

Міністр спорту і турызму Польшчы Якуб Рутніцкі асудзіў рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта часова скасаваць адхіленне Алімпійскага камітэта Расіі, якое дзейнічала з кастрычніка 2023 года. У МАК патлумачылі гэта тым, што расійскі бок больш не ўключае ў свой склад спартыўныя арганізацыі з акупаваных украінскіх тэрыторый.

Паводле Рутніцкага, расійская агрэсія супраць Украіны патрабуе асаблівай адказнасці і ў сферы міжнароднага спорту.  Паляк падкрэсліў, што рашэнне МАК не паўплывае на пазіцыю Варшавы: у Польшчы па-ранейшаму будзе дзейнічаць забарона на ўдзел расійскіх і беларускіх спартоўцаў пад дзяржаўнымі сцягамі і з выкананнем дзяржаўных гімнаў.

Адначасова МАК рэкамендаваў міжнародным федэрацыям спрасціць допуск расійскіх атлетаў да адбору на Алімпіяду-2028, адмяніўшы праверку іх палітычных поглядаў. Пратэст супраць гэтага рашэння таксама выказала Літва.

Нагадаем, у траўні 2026 года МАК ужо рэкамендаваў зняць абмежаванні для беларускіх спартоўцаў, у тым ліку адносна выкарыстання дзяржаўнай сімволікі.

iar/pap/ez