Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча не здыме забароны на імпарт сельгаспрадуктаў з Украіны — віцэ-міністр сельскай гаспадаркі

13.07.2026 17:15
Польшча, Славакія і Венгрыя, захоўваюць эмбарга на сельскагаспадарчую прадукцыю з Украіны з-за клопату пра інтарэсы сваіх фермераў.
Намеснік міністра сельскай гаспадаркі Адам НовакPAP/Wiktor Dąbkowski

Польшча пакуль не здыме забароны на імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны. Пра гэта ў Бруселі абвясціў намеснік міністра сельскай гаспадаркі Польшчы Адам Новак (Adam Nowak).

Новае гандлёвае пагадненне ЕС з Украінай дзейнічае з лістапада, і тэарэтычна ўсе аднабаковыя забароны павінны быць знятыя. Аднак Польшча, а таксама Славакія і Венгрыя, захоўваюць эмбарга на сельскагаспадарчую прадукцыю з Украіны з-за клопату пра інтарэсы сваіх фермераў.

— Мы не бачым магчымасці адмены гэтай аднабаковай забароны, бо гэта было б некарысна для польскага сельскагаспадарчага рынку, польскіх фермераў, а таксама спажыўцоў. Украіна атрымала лібералізаваны доступ да еўрапейскіх рынкаў, без неабходнасці выканання стандартаў, якія павінны выконваць польскія фермеры. Таму на дадзены момант, гэта адзінае рашэнне для стабілізацыі польскага рынку,  заявіў віцэ-міністр сельскай гаспадаркі.

Еўрапейская камісія неаднаразова ціснула на Польшчу, Славакію і Венгрыю па гэтым пытанні. Тэарэтычна яна магла б пачаць справу аб парушэнні заканадаўства ЕС, але пакуль што ўстрымліваецца ад прыняцця такога рашэння, бо ведае, што гэтае далікатнае пытанне.

IAR/аз

«Права і справядлівасць» прапануе прыняць рэзалюцыю супраць членства Украіны ў Еўрасаюзе

11.07.2026 13:02
Гэта адказ правых сілаў на рашэнне прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага прысвоіць вайсковаму падраздзяленню званне «Героі УПА».