Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Варшаўскі ўніверсітэт паведамляе пра рэкордны набор студэнтаў

16.07.2026 17:06
Самым канкурэнтным стаў Медыцынскі факультэт — на адно месца прэтэндавалі амаль 33 чалавекі. 
Галоўная брама Варшаўскага ўніверсітэтаAutorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=78344754

Варшаўскі ўніверсітэт сёлета зафіксаваў адзін з найлепшых вынікаў уступнай кампаніі за ўсю сваю гісторыю. Паводле папярэдніх дадзеных, дакументы на навучанне падалі і аплацілі рэгістрацыю 37,6 тыс. абітурыентаў, якія аформілі амаль 75 тыс.

Найбольшай папулярнасцю карысталіся эканоміка, кіраванне, псіхалогія, а таксама фінансы і бухгалтарскі ўлік. Самым канкурэнтным стаў Медыцынскі факультэт — на адно месца прэтэндавалі амаль 33 чалавекі.  Высокі конкурс таксама быў на праграмы «Бізнэс і мэнаджмэнт» і «Япаністыка». 

Ва ўніверсітэце адзначаюць, што павышаная цікавасць да вышэйшай адукацыі звязана ў тым ліку з большай колькасцю выпускнікоў школ сёлета. Варшаўскі ўніверсітэт — найбуйнейшая і адна з найстарэйшых дзяржаўных ВНУ Польшчы.

pap/эж

Варшаўскі ўніверсітэт – найлепшы дзяржаўны ўніверсітэт у Польшчы, рэйтынг «Перспектывы 2025»

25.06.2025 11:01
У сёлетнім Рэйтынгу вышэйшай адукацыі «Перспектывы 2025» з’явілася новая, аб'яднаная катэгорыя.