Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Познані затрымалі двух мужчын, якія напалі на 67-гадовага паляка, што заступіўся за ўкраінскага хлопца

22.07.2026 09:09
Двое мужчын пачалі чапляцца да непаўналетняга замежніка ў трамваі. 67-гадовы пасажыр паспрабаваў абараніць хлопца.
.    .
Паліцыя. Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/AndrzejRembowski/free commercial use license

У Познані затрымалі двух мужчын, якіх падазраюць у збіцці 67-гадовага мясцовага жыхара, які ўступіўся ў трамваі за ўкраінскага падлетка. 38-гадовы і 41-гадовы падазраваныя ў сераду  пачуюць афіцыйныя абвінавачванні.

Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу, 17 ліпеня. Двое мужчын пачалі чапляцца да непаўналетняга замежніка ў трамваі. 67-гадовы пасажыр паспрабаваў абараніць хлопца, пасля чаго паміж ім і нападнікамі ўзнікла сварка.

Паводле паліцыі, мужчына паспрабаваў адштурхнуць аднаго з агрэсараў, але той некалькі разоў ударыў яго кулакамі і каленам у твар. Пазней да нападу далучыўся другі мужчына.

Пацярпелы ў той жа дзень звярнуўся ў паліцыю і паведаміў, што агрэсія была скіраваная супраць украінскага падлетка. Затрыманым могуць выставіць абвінавачанні ў хуліганскім нанясенні цялесных пашкоджанняў і распальванні варожасці на нацыянальнай глебе. Паліцыя таксама высвятляе асобу ўкраінскага хлопца. 

38-гадовы падазраваны раней неаднаразова трапляў у поле зроку праваахоўнікаў у сувязі з крымінальнымі і наркатычнымі злачынствамі.

iar/pap/эж