Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міністр абароны Польшчы пра атаку на Кіеў: Адказам вольнага свету на расійскі тэрор не можа быць стомленасць ад вайны

26.07.2026 10:13
У ноч з 25 на 26 ліпеня Расія выпусціла па Украіне сем балістычных ракет «Іскандэр», 136 беспілотнікаў, а таксама крылатыя ракеты. 
    , 25  2026 .
Наступствы удару РФ па Запарожжы, 25 ліпеня 2026 г.PAP/EPA/DARYNA NAUMOVA

— Адказам вольнага свету не можа быць стомленасць ад вайны, а толькі яшчэ большая рашучасць у барацьбе з расійскім тэрорам, — напісаў віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш, каментуючы начны расійскі ракетны ўдар па Кіеве, які выклікаў пажары і разбурэнні ў некалькіх раёнах украінскай сталіцы.

— Мы робім усё, каб палякі ніколі не прачыналіся ад гукаў сірэн і выбухаў. Таму мы ўзмацняем уласную абарону, падтрымліваем Украіну, якая знясільвае армію Крамля, і развіваем стратэгічныя саюзы ў рамках НАТА і Еўрапейскага Саюза, — падкрэсліў Касіняк-Камыш.

У ноч з 25 на 26 ліпеня Расія выпусціла па Украіне сем балістычных ракет «Іскандэр», 136 беспілотнікаў, а таксама крылатыя ракеты. Супрацьпаветраная абарона Украіны знішчыла пяць «Іскандэраў», адну крылатую ракету і 104 беспілотнікі.

iar/эж