Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Чэнстахове адмянілі выступ гурта Batushka пасля пратэстаў праваслаўнай царквы

26.07.2026 12:03
Старшыня гарадской рады Марцін Бернат раскрытыкаваў адмену канцэрта, назваўшы яе «небяспечным прэцэдэнтам». 
Batushka
Batushkamat. promocyjne

Арганізатары музычнага фестывалю Frytka Off у польскай Чэнстахове адмянілі запланаваны на 25 ліпеня выступ гурта Batushka. Як паведаміў гарадскі Цэнтр прамоцыі культуры Gaude Mater, рашэнне прынялі пасля петыцыі, якую падпісалі жыхары горада і вернікі Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

У петыцыі сцвярджалася, што выкарыстанне гуртом рэлігійнай сімволікі ў сцэнічным вобразе можа выклікаць грамадскую напружанасць. Арганізатары таксама ўлічылі, што Чэнстахова з'яўляецца адным з галоўных паломніцкіх цэнтраў Польшчы і мае моцныя традыцыі рэлігійнага культу.

Старшыня гарадской рады Марцін Бернат раскрытыкаваў адмену канцэрта, назваўшы яе «небяспечным прэцэдэнтам». На яго думку, падобныя рашэнні могуць прывесці да таго, што праграму культурных мерапрыемстваў будуць вызначаць не арганізатары і закон, а ціск розных груп.

Беластоцкі гурт Batushka, створаны ў 2015 годзе, вядомы спалучэннем блэк-металу з царкоўнымі спевамі і выкарыстаннем царкоўнаславянскай мовы ў тэкстах.

PAP/ez