Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мадэрнісцкі цэнтр Гдыні ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

27.07.2026 08:20
За гэты тытул змагаліся гарадскія ўлады, якія падкрэслівалі, што цэнтр горада ўнікальны ў глабальным маштабе.
    ,
Мадэрнісцкі будынак Польскіх акіянічных ліній, ГдыняAutorstwa Michał Jaworski - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=21801605

Мадэрнісцкі цэнтр Гдыні ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Арганізацыя паведаміла пра гэта на сваім сайце X. Рашэнне было прынята падчас 48-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны, якая зараз праходзіць у Паўднёвай Карэі.

За гэты тытул змагаліся гарадскія ўлады Гдыні, якія падкрэслівалі, што цэнтр горада ўнікальны ў глабальным маштабе.

— У свеце ёсць толькі некалькі гарадоў, цэнтры якіх былі пабудаваны ў адзіным стылі мадэрнізму, і ў нашай частцы Еўропы такім прыкладам з’яўляецца Гдыня. Плошча мадэрнісцкага цэнтра горада займае прыблізна 88 гектараў. Гэта таксама амаль 450 будынкаў, — паведамляецца на сайце гарадской адміністрацыі.

Як падкрэслілі мясцовыя ўлады, хоць Гдыня развівалася хутка і маштабна, як праекты архітэктараў грунтаваліся на прынцыпе «менш — гэта больш».

— Мадэрнісцкія будынкі вылучаюцца высакароднай прастатой, функцыяналізмам і сучаснымі структурнымі рашэннямі. Вялікія шкляныя паверхні дадаюць лёгкасці і асвятляюць інтэр'еры будынкаў. Архітэктары таксама чэрпалі натхненне з блізкасці мора, у выніку чаго зʼявіліся шматлікія будынкі, якія нагадваюць караблі на сушы, з круглымі вокнамі, надбудовамі, якія нагадваюць капітанскія масткі, і закругленымі сценамі, каб нагадваць карпусы караблёў, — чытаем на афіцыйным сайце горада.

IAR/аз