Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Буслы пакідаюць Польшчу і выбіраюць Германію

27.07.2026 18:01
Папуляцыя буслоў на захадзе Польшчы скарачаецца, кажуць эксперты.
Буслыvrolanas /pixabay.com/CC0 Public Domain

Скарачаецца папуляцыя буслоў на захадзе Польшчы. Птушкі пакідаюць свае гнёзды, бо ім няма дзе карміцца. Да нядаўняга часу ў Шчэціне было яшчэ тры гнёзды буслоў, але ў цяперашні час ніводнае з іх не занятае.
Прычынай з'яўляецца дзейнасць чалавека, якая пакідае ўсё менш месца для гэтых адметных птушак, кажа арнітолаг Войцех Мругоўскі (Wojciech Mrugowski).

— У Польшчы ўсё менш балотаў і сажалак, у першую чаргу з-за змены клімату. Другая праблема заключаецца ў тым, што іх засыпаюць і асушваюць. Такіх забалочаных тэрыторый застаецца ўсё менш і менш. Асноўныя месцы, дзе кормяцца буслы — гэта лугі. Акрамя праблем, звязаных з сельскай гаспадаркай і дрэнажам, значная частка адкрытай тэрыторыі забудоўваецца для жылых мэтаў. Будуюцца маштабныя склады, якія таксама займаюць прастору, — кажа арнітолаг.

Тым часам Германія можа пахваліцца рэкордным павелічэннем колькасці пар буслоў, якія размнажаюцца. Мясцовая асацыяцыя аховы прыроды налічыла ў гэтым годзе прыблізна 15 000 пар буслоў. Настолькі шмат прадстаўнікоў гэтага віду ў Германіі не было нават 100 гадоў таму.

IAR/аз