Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У ЗША накіраваны запыт аб арышце і экстрадыцыі былога міністра юстыцыі Польшчы

27.07.2026 19:00
Збігнеў Зёбра знаходзіцца ў Злучаных Штатах Амерыкі як мінімум два месяцы.
 .     .
Архіўны здымак. Збігнеў Зёбра на Польскім радыё.Wojciech Kusiński / Polskie Radio

Запыт аб экстрадыцыі і арышце Збігнева Зёбры быў перададзены ў Злучаныя Штаты Амерыкі, паведаміла сёння (27 ліпеня) прэс-сакратарка Генпракурора Aнна Адамяк.

Былы міністр юстыцыі ва ўрадзе «Права і Справядлівасці» знаходзіцца ў ЗША з траўня, раней жыў у Венгрыі, дзе страціў палітычны прытулак пасля змены ўрада ў Будапешце.

Працэдура экстрадыцыі Збігнева Зёбры з ЗША можа заняць нават некалькі гадоў.

Сабраныя па справе былога міністра юстыцыі матэрыялы налічваюць шэсць тысяч тамоў. Польскім судам спатрэбілася некалькі месяцаў, каб вынесці канчатковую пастанову аб арышце, што адкрыла шлях для пачатку працэдуры экстрадыцыі.

Нацыянальная пракуратура мае намер прад’явіць былому міністру 26 абвінавачванняў у рамках расследавання парушэнняў у Фондзе юстыцыі. Яму пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Прадстаўнікі апазіцыі абвінавачванні аспрэчваюць і кажуць пра палітычную помсту дзейных уладаў.

IAR/аз