Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Ёсць сур’ёзныя недахопы». Апазіцыя каментуе здарэнне на Любліншчыне, куды прыляцела расійская ракета

31.07.2026 08:40
Прэм'ер-міністр Дональд Туск заявіў, што вайскоўцы сачылі за палётам ракеты і былі гатовыя яе збіць.
.     ,      -101.
Ілюстрацыя. Паводле інфармацыі Украінскіх сіл абароны, у Польшчы ўпала расійская ракета Х-101.Фота: korrespondent.net

У краіне назіраюцца сур'ёзныя недахопы ў сістэме супрацьпаветранай абароны і апавяшчэння — мяркуе дэпутат Еўрапарламента Пётр Мюлер з нядаўна створанага ў Польшчы аб’яднання «Rozwój Plus». У чацвер, 30 ліпеня ў населеным пункце Тарнава-Калонія непадалёк ад Любліна ўпала расійская крылатая ракета Х-101. Ніхто не пацярпеў.

Пётр Мюлер (Piotr Müller) заявіў у эфіры Польскага радыё, што жыхары Люблінскага ваяводства не атрымалі ніякай інфармацыі пра тое, што адбываецца, нягледзячы на ​​тое, што гучалі сірэны паветранай трывогі.

— Тыя, хто спаў ноччу, не ведаў, што ёсць нейкая пагроза, што трэба схавацца. Я маю на ўвазе гэты канкрэтны выпадак, але мне хацелася б, каб мы рабілі высновы з мінулых здарэнняў. Гэта неабходна, каб у будучыні было лепш. Каля 10 месяцаў таму ў Польшчу заляцелі расійскія беспілотнікі, а польскія дзяржаўныя інстытуты не зрабілі высноў. У гэтым заключаецца мая прэтэнзія.

Прэм'ер-міністр Дональд Туск заявіў, што вайскоўцы сачылі за палётам ракеты і былі гатовыя яе збіць. Аднак гэтага не было зроблена. Паводле ўрада, усе працэдуры былі выкананы. Аднак былі абвешчаныя змены ў сістэме апавяшчэння аб пагрозах. Пракуроры запланавалі на сёння (пятніцу, 31 ліпеня) далейшыя працэсуальныя дзеянні па гэтай справе, у прыватнасці, экспертызу абломкаў ракеты. Стала вядома, што ў расследаванні будзе ўдзельнічаць украінскі эксперт, які дапаможа ідэнтыфікаваць аб'ект.

IAR/нг

Неапазнаны абʼект заляцеў на польскую тэрыторыю

30.07.2026 09:34
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі паведамляе пра парушэнне паветранай прасторы Польшчы.

Зяленскі папярэдзіў польскі бок пра расійскую атаку

30.07.2026 12:08
Паводле звестак вайскоўцаў, неідэнтыфікаваны абʼект уляцеў сёння ў паветраную прастору Польшчы а 3:40 раніцы.