Нацыянальная зборная Польшчы па валейболе вярнулася з Кітая, дзе (2 жніўня) выйграла «Лігу Нацый». Спартсменаў у аэрапорце імя Шапэна ў Варшаве віталі польскія заўзятары.
Тaмаш Форналь (Tomasz Fornal), які быў прызнаны самым каштоўным гульцом (MVP) фінальнага турніру, падзякаваў заўзятарам за падтрымку і дадаў, што поспех каманды для яго важнейшы за асабістае прызнанне:
— Я думаю, што не варта разглядаць гэта з пункту гледжання толькі аднаго гульца, але ўсёй каманды, бо ў гэтым фінале ўсе мы — як стартавы склад, так і запасныя гульцы — былі часткай гэтай каманды і заслугоўвалі гэтай узнагароды. Яны (арганізатары — рэд.) павінны былі выбраць аднаго чалавека. У той момант яны выбралі мяне, але, як я ўжо казаў, індывідуальныя ўзнагароды — не самае галоўнае ў камандных відах спорту, — дадаў спартсмен.
Нагадаем у фінальным матчы за золата турніра «Ліга Нацый» Польшча перамагла зборную ЗША з лікам 3:2.
Такім чынам, зборная Польшчы стала самай тытулаванай камандай у гісторыі турніру. Раней палякі двойчы выйгравалі золата (2023, 2025) і раз срэбра (2021).
Цяпер польскія валейбалісты адпачнуць некалькі дзён. Неўзабаве яны пачнуць падрыхтоўку да чэмпіянату Еўропы, які адбудзецца ў верасні.
аз