Праз год пасля інаўгурацыі прэзідэнта Караля Наўроцкага большасць жыхароў Польшчы станоўча ацэньвае яго працу на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Пра гэта сведчаць вынікі новага сацыялагічнага апытання, праведзенага United Surveys by IBRiS для выдання Wirtualnа Polski.
Пазітыўную ацэнку першаму году прэзідэнцтва Караля Наўроцкага далі 56% рэспандэнтаў, у той час як 40,5% выказалі негатыўнае стаўленне. Яшчэ 3,5% апытаных не змаглі вызначыцца са сваёй ацэнкай.
Вынікі прыкметна адрозніваюцца ў залежнасці ад палітычных сімпатый. Сярод прыхільнікаў кіруючай кааліцыі пераважаюць негатыўныя ацэнкі дзейнасці прэзідэнта, тады як большасць выбарцаў апазіцыі, наадварот, падтрымлівае яго працу. Найвышэйшы ўзровень падтрымкі польскі лідар атрымаў сярод прыхільнікаў «Канфедэрацыі» Кшытафа Босака і Славаміра Мэнцана, дзе яго прэзідэнцтва станоўча ацанілі 97% апытаных.
iar/эж