Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сёння па ўсёй Польшчы праходзяць дэманстрацыі ў падтрымку Украіны

09.08.2026 13:12
Камітэт абароны дэмакратыі ладзіць у 25 гарадах Польшчы дэманстрацыі супраць антыўкраінскіх нападаў.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Carlos R Bonilla Miranda from Pixabay/CC0

Поўная мабілізацыя супраць антыўкраінскіх дзеянняў. 9-га жніўня ў больш чым 25 гарадах па ўсёй Польшчы адбудуцца дэманстрацыі «Не будзь абыякавым», арганізаваныя Камітэтам абароны дэмакратыі (KOD).

Старшыня KOD Якуб Карысь тлумачыць, што дэманстрацыі маюць на мэце прыцягнуць увагу да праблемы пашырэння агрэсіі супраць бежанцаў з Украіны:

— Узровень агрэсіі ды нянавісці ў дачыненні да нашых сяброў з Украіны, якія прыехалі чатыры гады таму, ратуючыся ад агрэсіі, — непрымальны. Няма нашай згоды на тое, каб нехта ў Польшчы здзяйсняў гвалт у дачыненні да нашых гасцей і цяпер ужо калег і сяброў, толькі таму што яны размаўляюць на іншай мове.

Намесніца старшыні Камітэту Яанна Ласко дадала, што ахвярнасць грамадзян Украіны, як нацыі, павінна быць ацэнены, а не атакаваная.

— Украінцы ў Польшчы не толькі нашыя саюзнікі ва ўмовах растучай агрэсіўнасці расійскага імперыялізму, яны сталі важнай часткай нашага грамадства і спрычыніліся да эканамічнага развіцця Польшчы. Акты агрэсіі супраць украінцаў — гэта прамая пагроза для нашага грамадства ды ставіць пад сумнеў нашу прыналежнасць да дэмакратычнай еўрапейскай цывілізацыі.

Большасць дэманстрацыяў пачнецца а 17:00.

ПР/юл