Каля 200 польскіх турыстаў не могуць пакінуць Сіцылію ў выніку актыўнасці вулкана Этна. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы Мацей Вэвюр (Maciej Wewiór). З-за вулканічнага попелу на востраве ўзніклі праблемы з авіяцыйным рухам. У аэрапорце Катанні рэйсы адмяняюць і перанакіроўваюць на іншыя аэрапорты.
Польскае МЗС заклікае турыстаў, якія не могуць вылецець, у першую чаргу звязвацца са сваім авіяперавозчыкам. Менавіта авіякампанія мае юрыдычны абавязак забяспечыць дапамогу пасажырам. Польскі консул падтрымлівае кантакт з грамадзянамі і па магчымасці дапамагае ім у зносінах з перавозчыкамі.
Улады таксама раяць перад паездкай у аэрапорт правяраць статус рэйса на сайце або ў мабільным прыкладанні авіякампаніі. У выпадку адмены рэйса можна разгледзець вылет з іншых аэрапортаў або з Мальты.
У аўторак самалёты не могуць прызямляцца ў Катаніі да сямі вечара. Адлёт абмежаваны адной узлётна-пасадачнай паласой. Прычынай стала воблака вулканічнага попелу ў атмасферы.
МЗС Польшчы таксама заклікае турыстаў рэгістравацца ў сістэме «Адысей». Гэта дазваляе консульскай службе хутчэй звязацца з грамадзянамі ў выпадку надзвычайнай сітуацыі і аператыўна перадаваць ім інфармацыю.
PAP/нг