Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украінскія вайскоўцы не возьмуць удзелу ў варшаўскім ваенным парадзе 15 жніўня

13.08.2026 17:27
Паводле ўкраінскага Міністэрства абароны, яны не атрымалі запрашэння на гэтае мерапрыемства.
    15
Падрыхтоўка да парада на 15 жніўняzoom.mon.gov.pl/mł. chor. Rafał Samluk

У суботу адбудзецца ваенны парад з нагоды Дня Войска Польскага, у якім, акрамя польскіх вайскоўцаў, таксама возьмуць удзел вайскоўцы краін-саюзніц.

Украінскае абароннае ведамства паведаміла аб гэтым медыям і прыгадала, што ў папярэднія гады ўкраінскія вайскоўцы ўдзельнічалі ў парадзе 15 жніўня.

Украінскія каментатары звяртаюць увагу на тое, што Дзень Войска Польскага быў заснаваны ў памяць пра пераможную Варшаўскую бітву падчас польска-бальшавіцкай вайны 1920 года, у якой украінскія саюзніцкія падраздзяленні плячом да пляча з палякамі ваявалі супраць савецкіх захопнікаў.

У Польшчы і ва Украіне памятаюць постаць палкоўніка Марэка Безручкі, які, у прыватнасці, кіраваў абаронай Замосця.

IAR/яс