Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Спецслужбы Польшчы прадухілілі забойства, замоўленае Расіяй 

14.08.2026 08:47
Мужчына павінен быў у Варшаве забіць грамадзяніна ЗША і Украіны — чалавека з двума пашпартамі, які быў «нязручны» для рэжыму Уладзіміра Пуціна. 
   (.ABW)
Агенцтва ўнутранай бяспекі (поль.ABW)gov.pl

Польскія спецслужбы прадухілілі заказное забойства ў Варшаве. Затрыманы грамадзянін Расіі, завербаваны, паводле слоў прэм’ера Польшчы Дональда Туска, расійскімі спецслужбамі.

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) і паліцыя затрымалі падазраванага 7 жніўня. Паводле Дональда Туска, мужчына павінен быў у Варшаве забіць грамадзяніна ЗША і Украіны — чалавека з двума пашпартамі, які быў «нязручны» для рэжыму Уладзіміра Пуціна. Прэм’ер заявіў, што аперацыя дазволіла прадухіліць забойства ў апошні момант.

Дональд Туск падкрэсліў, што польскія ўлады будуць актыўна супрацьдзейнічаць спробам Расіі праводзіць падобныя аперацыі на тэрыторыі краіны.

Прэм’ер Польшчы таксама падзякаваў спецслужбам і праваахоўнікам, а таксама амерыканцам за супрацоўніцтва падчас затрымання грамадзяніна Расіі.

iar/эж