Каля 9 тыс. вайскоўцаў будуць задзейнічаныя ў мерапрыемствах, звязаных са святкаваннем Дня Войска Польскага 15 жніўня. Больш за ўсё вайскоўцаў прымуць удзел у святкаваннях у Варшаве, дзе адбудзецца ваенны парад, а таксама ў Гдыні, дзе запланаваны ваенна-марскі парад.
Віцэ-прэм'ер і міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш падкрэсліў, што варшаўскі парад стане дэманстрацыяй сілы польскага войска.
— 300 адзінак тэхнікі, а таксама выдатная і, мабыць, заўсёды самая відовішчная частка праграмы — пралёт паветраных суднаў: самалётаў, верталётаў і беспілотнікаў. Я вельмі рады, што ў гэтым мерапрыемстве прымуць удзел нашы саюзнікі. На святкаванне прыбудуць міністры з дружалюбных дзяржаў. Запрашаю ўсіх прыняць удзел і разам адзначыць гэты дзень па ўсёй Польшчы. Няхай ён стане днём адзінства ў імя бяспекі польскай дзяржавы, — сказаў міністр.
Ваенны парад пройдзе сёння на аўтамабільнай трасе ўздоўж Віслы. У ім прымуць удзел каля 2 тыс. вайскоўцаў і 300 адзінак вайсковай тэхнікі. Над галовамі ўдзельнікаў і гледачоў праляцяць каля 60 паветраных суднаў, у тым ліку найноўшыя знішчальнікі F-35.
вс