Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Эксперт: У будучыні большасць палякаў будзе атрымліваць мінімальныя пенсіі

16.08.2026 18:12
У 2024 годзе ў Польшчы было 7,39 млн пенсіянераў — 19,7% насельніцтва. ZUS прагназуе, што ў 2050 годзе іх будзе ўжо 10,2 млн, а ў 2060-м — 10,6 млн.
Ілюстрацыйнае фотаObraz Tomasz z Pixabay/CC0

У будучыні значная большасць палякаў будзе атрымліваць мінімальныя пенсіі, заявіў Польскаму агенцтву друку (PAP) эксперт Варшаўскай палітэхнікі Томаш Ласоцкі. Паводле прагнозаў  Фонда сацыяльнага страхавання Польшчы (ZUS), сярэдняя пенсія ў 2027 годзе складзе 54,1% ад сярэдняга заробку, а ў 2080-м — толькі 24,5%.

Паводле эксперта, праблема не столькі ў дэмаграфіі, колькі ў самой формуле разліку пенсій. Колькасць пенсіянераў будзе расці, а працоўных — змяншацца, таму адны і тыя ж сродкі давядзецца дзяліць паміж большай колькасцю людзей.

У 2024 годзе ў Польшчы было 7,39 млн пенсіянераў — 19,7% насельніцтва. ZUS прагназуе, што ў 2050 годзе іх будзе ўжо 10,2 млн, а ў 2060-м — 10,6 млн.

Томаш Ласоцкі прапануе змяніць механізм разліку мінімальнай пенсіі, каб кожны дадатковы ўзнос пасля 25 гадоў страхавога стажу рэальна павялічваў будучую выплату. Эксперт таксама выступае за аднолькавы пенсійны ўзрост для жанчын і мужчын — не менш за 65 гадоў. Цяпер у Польшчы жанчыны выходзяць на пенсію ў 60 гадоў, а мужчыны — на 5 гадоў пазней.

pap/эж