Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сікорскі прапануе стварыць «Еўрапейскі легіён» дзеля ўзмацнення абароны ЕС

16.08.2026 15:22
Міністр замежных спраў Польшчы падкрэсліў, што легіён павінен дапаўняць НАТА, а не канкураваць з Альянсам.
-
Віцэ-прэм'ер Радаслаў СікорскіPAP/Radek Pietruszka

Віцэ-прэм'ер, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі выступіў за стварэнне пастаяннага «Еўрапейскага легіёна», які павінен узмацніць здольнасць Еўропы самастойна адказваць за сваю бяспеку. Пра гэта дыпламат заявіў у інтэрв’ю грэцкай газеце Kathimerini.

— Еўрапейскаму саюзу патрэбная значна глыбейшая ваенная інтэграцыя. Таму я выступаю за стварэнне «Еўрапейскага легіёна», — сказаў Сікорскі. 

Паводле яго, гэта магла б быць пастаянная спецыялізаваная сіла, здольная набіраць дасведчаных вайскоўцаў, у тым ліку ўкраінскіх ветэранаў пасля заканчэння вайны з Расіяй. Міністр падкрэсліў, што легіён павінен дапаўняць НАТА, а не канкураваць з Альянсам.

Радаслаў Сікорскі таксама назваў расійскую гібрыдную вайну супраць краін усходняга флангу НАТА «штодзённай атакай» на грамадзян і крытычную інфраструктуру.

pap/эж