Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Частка пацярпелых у аварыі польскага аўтобуса вярнулася з Венгрыі дадому. Пяцёра ў шпіталях

18.08.2026 08:10
У чатырох венгерскіх шпіталях па-ранейшаму знаходзяцца 18 пацярпелых. Яшчэ пяцёра ўжо выпісаныя і вярнуліся ў Польшчу.
   12 ,   40  .
У аварыі загінулі 12 чалавек, больш за 40 атрымалі раненні. PAP/EPA/ZOLTAN MATHE

Увечары 17 жніўня ў аэрапорце Ясёнка прызямліўся самалёт з першай групай палякаў, пацярпелых у аварыі аўтобуса ў Венгрыі. У Польшчу вярнулася 21 чалавек, з іх пяцёра былі дастаўленыя ў два шпіталі. Паводле ваяводы Падкарпацкага ваяводства Тэрэсы Кубас-Хуль, іх жыццю нічога не пагражае. Яшчэ 16 чалавек шпіталізацыя не спатрэбілася, іх забралі сваякі.

Пры гэтым у чатырох венгерскіх шпіталях па-ранейшаму знаходзяцца 18 пацярпелых. Яшчэ пяцёра ўжо выпісаныя і вярнуліся ў Польшчу. Польскія ўлады заяўляюць, што будуць падтрымліваць кантакт з пацярпелымі і арганізуюць іх перавозку ў Польшчу, калі стан здароўя гэта дазволіць.

Улады Падкарпацкага ваяводства таксама аказваюць псіхалагічную дапамогу пацярпелым і сем’ям загінулых. 

У аварыі загінулі 12 чалавек, больш за 40 атрымалі раненні. Аўтобус з 59 паломнікамі вяртаўся з Босніі і Герцагавіны, калі перакуліўся на аўтастрадзе М3 прыкладна за 120 кіламетраў на паўночны ўсход ад Будапешта.

pap/iar/эж