Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ракеты для ЗРК Patriot могуць пачаць вырабляць у Польшчы. Рашэнне будзе ўжо сёлета

18.08.2026 12:49
Варшава ўжо вядзе перамовы з амерыканскім бокам пра перанос вытворчасці ракет у Польшчу альбо стварэнне тут сэрвіснага цэнтра.
   Patriot
Зенітны ракетны комплекс Patriot Mark Holloway from Beatty, Nevada, USA/German Patriot/CC BY 2.0/commons.wikimedia.org

Рашэнне ЗША аб вытворчасці ў Польшчы ракет для амерыканскіх сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot можа быць прынятае на працягу аднаго-двух месяцаў. Пра гэта заявіла намесніца міністра абароны Польшчы Магдалена Сабковяк-Чарнэцкая.

Паводле яе, Варшава ўжо вядзе перамовы з амерыканскім бокам пра перанос вытворчасці ракет у Польшчу альбо стварэнне тут сэрвіснага цэнтра. Цяпер у выпадку няспраўнасці абсталяванне даводзіцца адпраўляць для рамонту ў ЗША. Намесніца міністра адзначыла, што Польшча канкуруе ў гэтым праекце з ФРГ, а канчатковае рашэнне павінна быць прынятае да канца года.

У канцы ліпеня Сабковяк-Чарнэцкая падчас візіту ў ЗША прапанавала арганізаваць вытворчасць ракет для ЗРК Patriot у супрацоўніцтве з амерыканскімі і ўкраінскімі прадпрыемствамі.

Палітык таксама заявіла, што Польшча пакуль не прыняла рашэння аб перадачы Украіне ракет для Patriot. Паводле яе слоў, галоўным крытэрам застаецца бяспека палякаў.

PolskieRadio24.pl/эж