Польскія службы і грамадства павінны быць гатовыя да магчымасці павелічэння колькасці расійскіх дыверсій, кажа міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кярвінскі. Паводле яго слоў, падпал на заводзе па вытворчасці кампанентаў беспілотных лятальных апаратаў у Скаржыска-Каменнай і запланаваны падпал на заводзе беспілотных лятальных апаратаў у Славакіі на мінулым тыдні сведчаць пра змену стратэгіі Расіі.
— Вы ўсе бачыце, наколькі трывожныя сігналы паступаюць з Украіны. У тым ліку трывожныя сігналы, звязаныя з прычынай візіту кіраўніка ЦРУ ў Расію. Сігналаў, што Расія мяняе сваю стратэгію, у тым ліку павялічвае сваю тэрарыстычную і сабатажную дзейнасць, ёсць вельмі шмат.
Кракаўскае аддзяленне Нацыянальнай пракуратуры расследуе пажар на складзе «WB Electronics» у Скаржыска-Каменнай. Следчыя высвятляюць, ці дзейнічаў злачынец па замове замежнай разведкі, і ці здзейсніў ён тэрарыстычнае злачынства супраць Польшчы.
У выніку пажару былі знішчаны складскія памяшканні, а страты склалі не менш за 15 мільёнаў злотых. Верагоднаму злачынцу пагражае пажыццёвае зняволенне.
ав