Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На наступным тыдні Варшаву наведае старшыня Еўрапейскай рады. Тэма сустрэч — бюджэт ЕС

05.09.2026 17:03
Магчыма скарачэнне выдаткаў, згодна з чаканнем краін, якія плацяць у бюджэт ЕС больш, чым з яго атрымліваюць.
 .
Антоніу Кошта.Фота: PAP/EPA/ANTONIO BAT

Працягваецца падрыхтоўка да прыняцця бюджэту ЕС пасля 2027 года. Старшыня Еўрапейскай рады Антоніу Кошта (António da Costa) прыедзе ў Варшаву на перамовы па дадзеным пытанні ў сераду на наступным тыдні. Маршрут яго паездкі па сталіцах ЕС на быў апублікаваны на сайце Рады, што пацвярджае неафіцыйныя паведамленні Беаты Пламэцкай, карэспандэнткі Польскага радыё ў Бруселі.

Старшыня Рады ўжо некалькі дзён ездзіць па сталіцах ЕС, вывучаючы «чырвоныя лініі» асобных урадаў. Учора міністры еўрапейскіх спраў таксама абмеркавалі бюджэт ЕС на 2028–2034 гады на нефармальнай сустрэчы ў Дубліне.

«Для нас захаванне так званага “нацыянальнага канверта” застаецца прыярытэтам. Таму мы сказалі, што калі ў бюджэт будуць унесены якія-небудзь змены, яны, безумоўна, не будуць за кошт "нацыянальных канвертаў"», — паведаміў пра сустрэчу намеснік міністра замежных спраў Ігнацы Немчыцкі (Ignacy Niemczycki).

Гэты “нацыянальны канверт” для Польшчы, згодна з праектам Еўрапейскай камісіі ад ліпеня мінулага года, складае 123 мільярды еўра. Аднак ірландскае старшынства апублікуе сваю версію бюджэту ў наступным месяцы. Паводле неафіцыйнай інфармацыі Бэаты Пламэцкай, яно рыхтуе скарачэнні, згодна з чаканнем краін, якія плацяць у бюджэт ЕС больш, чым з яго атрымліваюць.

IAR/нг