Дональд Трамп сёння (7 верасня) будзе размаўляць з Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім, паведаміў украінскі сайт Kyiv Independent, са спасылкай на амерыканскія крыніцы.
Паводле звестак сайта, Дональд Трамп спачатку будзе размаўляць з Уладзімірам Пуціным. Ён абмяркуе з ім па тэлефоне перамовы, якія адбыліся на выходных ў Маскве і Кіеве, а затым падобную размову правядзе з прэзідэнтам Украіны.
Нагадаем, прадстаўнікі прэзідэнта ЗША, Стыў Уіткоф і Джарэд Кушнер наведалі сталіцы Расіі і Украіны і размаўлялі з прэзідэнтамі абедзьвюх краінаў.
Галоўнае спрэчнае пытанне — гэта тэрытарыяльныя прэтэнзіі Расіі. Уладзімір Зяленскі ўчора заявіў, што такія важныя справы павінны абмяркоўвацца на ўзроўні кіраўніцтва.
Галоўнай мэтай перамоваў Джарэд Кушнер назваў дасягненне мірных пагадненняў да зімы, але падкрэсліў, што няма гарантый таго, што гэта будзе дасягнута.
IAR/аз