Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У цэнтральнай Польшчы адбылося трагічнае чыгуначнае здарэнне

09.09.2026 14:16
Чыгуначныя рэйкі на адрэзку паміж Волянавам і Пшысухай у цяперашні час цалкам заблакаваныя.
 Intercity Koziołek   -
Цягнік Intercity "Koziołek" маршрута Люблін - Шчэцін сышоў з рэекPAP/Leszek Szymański

20 чалавек атрымалі раненні, а чыгуначная лінія паміж станцыямі Волянаў (Wolanów) і Пшысуха (Przysucha) заблакаваная. Гэта вынік аварыі, якая адбылася ў вёсцы Сакольнікі Сухэ. На чыгуначным пераездзе цягнік сутыкнуўся з грузавіком.

У аварыю патрапіў хуткі цягнік Intercity «Koziołek» маршрута Люблін – Шчэцін. Пераезд абсталяваны святлафорамі.

Паводле слоў Матэвуша Гдоўскага з PKP Intercity, частка цягніка сышла з рэек і перакулілася. Некалькі чалавек атрымалі сур'ёзныя траўмы.

— У цягніку знаходзілася каля 120 чалавек, 20 з якіх атрымалі траўмы, чацвёра з іх — сурʼёзныя.

Чыгуначныя рэйкі на адрэзку паміж Волянавам і Пшысухай ў цяперашні час цалкам заблакаваныя.

Пакуль невядомыя прычыны трагедыі і чаму грузавік спыніўся на пераездзе.

IAR/яс