Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У прыродазнаўчых навуках польскія вучні — сярод лідараў ЕС

10.09.2026 14:49
Даследаванне PISA (Праграма міжнароднай ацэнкі вучняў) паказвае ўзровень і разнастайнасць навыкаў пятнаццацігадовых вучняў, якія развіваюцца падчас і па-за школай.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixelcreatures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ва ўсіх трох галінах, ахопленых міжнародным даследаваннем PISA 2025, вынікі польскіх пятнаццацігадовых вучняў вышэйшыя за сярэдні паказчык па 38 краінах АЭСР і вышэйшыя за сярэдні паказчык сярод вучняў з 27 краін Еўрапейскага Саюза.

Вынікі польскіх вучняў у PISA 2025 падобныя да тых, што былі атрыманы ў папярэднім выданні даследавання ў 2022 годзе.

Даследаванне PISA (Праграма міжнароднай ацэнкі вучняў) паказвае ўзровень і разнастайнасць навыкаў пятнаццацігадовых вучняў, якія развіваюцца падчас і па-за школай. Кожнае выданне PISA факусуецца на адной з трох абласцей: матэматыцы, разуменне прачытанага або разуменне ў прыродазнаўчых навуках. Апошняе было прадметам даследавання ў 2025 годзе.

У апошнім выданні даследавання PISA сярэдні бал польскіх вучняў у разуменні прыродазнаўчых навук склаў 495 (сярэдні паказчык па ЕС — 476 балаў, а сярэдні паказчык па АЭСР  482). Сярод краін Еўрапейскага Саюза толькі вучні з Эстоніі і Фінляндыі дасягнулі значна лепшых вынікаў.

Сярэдні бал польскіх вучняў па матэматыцы склаў 484 балы (сярэдні паказчык па ЕС  460 балаў, а сярэдні паказчык па АЭСР  463 балы), а па разуменні прачытанага – 482 балы (сярэдні паказчык па ЕС  451 бал, а сярэдні паказчык па АЭСР  461 бал). Сярод краін ЕС толькі вучні з Эстоніі дасягнулі значна лепшых вынікаў па матэматыцы, а таксама па разуменні прачытанага  з Эстоніі і Ірландыі.

Найвышэйшыя балы ў свеце, як і ў папярэдніх выданнях даследавання PISA, былі атрыманы вучнямі з азіяцкіх краін і рэгіёнаў.

У PISA 2025 прынялі ўдзел 91 краіна і рэгіён, а колькасць апытаных вучняў перавысіла 760 тысяч. Польшчу прадстаўлялі 7103 вучні з 217 школ. Апытанне праводзілася ў польскіх школах з 3 сакавіка па 25 красавіка 2025 года.

PAP/ав