Юбілей адзначаўся ў рамках святкавання Года Ежы Гедройца і Юзафа Чапскага, заснаванага Сеймам і Сенатам.
Падчас цырымоніі было падкрэслена, што праз 26 гадоў пасля смерці Ежы Гедройца і выхаду апошняга нумара «Культуры» дзейнасць Літаратурнага інстытуту выклікае ўсё большую цікавасць.
— Безумоўна, праводзіцца ўсё больш выстаў, канферэнцый, дыскусій, з'яўляецца шмат публікацый. Мы атрымліваем просьбы выкарыстаць фотаздымкі і артыкулы, — сказала Польскаму радыё кіраўніца Інстытуту Ганна Бернхардт.
Адным з прыкладаў згаданай цікавасці стала серыя дакументальных фільмаў пра заснавальнікаў Інстытуту. Прэм'ера аднаго з фільмаў была арганізавана падчас юбілейных урачыстасцей у Мэзон-Лафіт.
— Гэта найвялікшы інтэлектуальны праект на эміграцыі. Тут невялікая колькасць людзей стварыла нешта беспрэцэдэнтнае ў гісторыі эміграцыі, — падкрэсліў дырэктар Ян Чарлеўскі.
Польскае радыё таксама ўносіць свой уклад у адраджэнне памяці пра «Культуру». Сёлета Польскае радыё пачало алічбоўваць і трансляваць архіўныя запісы з калекцый Літаратурнага інстытуту.
ПР/юл