Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расія ўзмоцніць гібрыдныя атакі на Польшчу — папярэджвае эксперт

15.09.2026 17:45
Асноўнымі мэтамі гібрыдных атакаў Расіі ў бліжэйшым часе могуць быць Польшча і краіны Балтыі.
Дрон выяўлены на польскім узбярэжжы ля Яраслаўца ў Заходнепаморскім ваяводстве PAP/Adam Warżawa

Расіяне ўзмоцняць гібрыдныя атакі, папярэджвае эксперт па бяспецы. Пшэмыслаў Надольскі (Przemysław Nadolski) лічыць, што асноўнымі мэтамі гібрыдных атак Расіі ў бліжэйшым часе будуць Польшча і краіны Балтыі.

На яго думку, можна чакаць не толькі беспілотнікаў ці ракет, якія ўдараць за некалькі метраў ад нашай мяжы, але і актаў дыверсій на тэрыторыі краіны. Гэта ўключае падпалы і напады на інфраструктуру.

— Гэта могуць быць нават замахі на забойства, або забойствы палітычных апанентаў, або зусім выпадковых людзей. Таму што кожнае такое дзеянне, кожны акт дыверсіі, кожны падпал, спроба забойства ці забойства — усё гэта выклікае страх сярод насельніцтва, і гэта выгадна расіянам,  кажа Пшэмыслаў Надольскі.

Ён дадае, што сучасны канфлікт  гэта не сутыкненне двух армій на перадавой, а хутчэй гібрыдная вайна і дэстабілізацыя сітуацыі ў краіне праціўніка.

IAR/аз

Знойдзены на ўзбярэжжы Балтыкі беспілотнік, хутчэй за ўсё, не меў зброі

15.09.2026 11:30
Беспілотны лятальны апарат быў знойдзены каля Цэнтральнага трэніровачнага палігона ВПС у раёне Яраслаўца на ўзбярэжжы Балтыкі.