Томаш Сямоняк у эфіры трэцяй праграмы Польскага радыё адзначыў, што Расія ўсё часцей павышае рызыку.
— Калі ласка, звярніце ўвагу, што тое, што год таму выклікала б шок у польскім грамадстве, сёння застаецца незаўважанымі. Чарговы дрон, беспілотнік на пляжы — ніхто не рэагуе. Да гэтага яшчэ даходзіць шмат дэзінфармацыі. Але Захад не хоча эскалацыі канфлікту і кожны раз імкнецца залагоджваць сітуацыю.
Прэмʼер-міністр Дональд Туск заявіў 17 верасня ў Сейме Польшчы, што позняя восень і зіма будуць самым крытычным перыядам у цяперашняй расійска-ўкраінскай вайне. Дональд Туск заявіў, што атрымлівае ўсё больш паведамленняў разведкі пра расійскія агрэсіўныя планы.
Учора (17 верасня) расійскі беспілотнік разбіўся прыкладна ў 4 кіламетрах ад польскай мяжы, недалёка ад памежнага пераходу ў Дарагуску.
ПР/юл