Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

LOT адменяе некаторыя рэйсы і павышае кошты на авіябілеты

23.09.2026 18:09
Так авіякампанія LOT Polish Airlines спраўляецца з ростам коштаў на паліва.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Anne Kroiß/pixabay.com/CC0 Public Domain

Авіякампанія ліквідуе асобныя маршруты, у тым ліку на Балканы. Пасля павышэння коштаў паліва цяпер складае прыблізна 40% выдаткаў авіякампаніі. На пытанне, ці паўплывае гэта на кошты білетаў, генеральны дырэктар LOT Polish Airlines Міхал Фіёл адказаў, што тыя, хто браніруе рэйсы ў апошнюю хвіліну, заплацяць больш:

— Мы паказваем сваім пасажырам цэны. Калі купляеш раней, плаціш менш. Калі купляеш у апошні момант, плаціш больш. Кошты авіяперавозак сапраўды выраслі. У гэтым вырас паліўны складнік.

У 2026 годзе кошт авіяцыйнага паліва павялічыўся ўдвая. Гэта звязана з вайной на Блізкім Усходзе, якая пачалася ў сакавіку. Нягледзячы на праблемы, LOT сёлета адкрывае некалькі новых міжнародных маршрутаў, у тым ліку два далёкія — у Сан-Францыска ў ЗША і ў Бангкок, сталіцу Тайланда.

У наступным годзе да флоту польскіх авіяліній LOT далучыцца першы самалёт Airbus A220. Іншыя авіякампаніі, якія працуюць у Польшчы, ужо абвясцілі пра значнае скарачэнне колькасці злучэнняў і павышэнне коштаў на квіткі.

ав