Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча ўзмацняе абарону дадзеных пацыентаў пасля серыі выцекаў 

27.09.2026 14:03
Віцэ-прэм’ер і міністр лічбавізацыі Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі паведаміў, што адпаведныя заканадаўчыя нормы павінны быць гатовыя да канца года.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne shutterstock/LookerStudio

Польшча рыхтуе прававыя новаўвядзенні дзеля ўзмацнення абароны медыцынскіх дадзеных пасля серыі буйных выцекаў. Віцэ-прэм’ер і міністр лічбавізацыі Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі паведаміў, што адпаведныя нормы павінны быць гатовыя да канца года.

«Асобныя патрабаванні закрануць кампаніі, якія апрацоўваюць вялікія аб’ёмы медыцынскай інфармацыі. Кампаніі, якія маюць больш за сто тысяч запісаў, будуць абавязаныя адпавядаць дадатковым патрабаванням бяспекі», — заявіў Гаўкоўскі.

Улады таксама плануюць узмацніць сертыфікацыю такіх кампаній. Раней у сістэме MyDr адбыўся выцек даных, які мог закрануць каля 19 млн чалавек.

Новаўвядзенні рыхтуюцца на фоне чарговых інцыдэнтаў: у верасні паведамлялася пра атаку на праграму Medyc, у выніку якой маглі быць скампраметаваныя дадзеныя да пяці мільёнаў чалавек. Справу расследуюць праваахоўныя органы, а Упраўленне абароны персанальных дадзеных Польшчы рыхтуе праверку кампаніі, якая распрацавала праграму.

iar/эж