Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы да канца года пазначаць усе сховішчы знакамі грамадзянскай абароны

29.09.2026 08:33
У Польшчы ўжо працуе мабільны дадатак gdziesieukryc.pl, які паказвае больш за 86 тыс. пунктаў, дзе можна схавацца ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, у тым ліку падчас паветранай атакі.
,
Ілюстрацыя, створаная ШІ .

Польшча да канца года плануе пазначыць сховішчы міжнароднымі знакамі грамадзянскай абароны. Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Весялаў Леснякевіч.

— Пазначэнне будзе ўказваць на сховішча, што азначае: людзі, якія кіруюць аб’ектам, павінны будуць адкрыць яго ў выпадку пагрозы, — сказаў Леснякевіч.

Паводле яго, у мірны час доступ да такіх аб’ектаў грунтуецца на прынцыпе грамадскай салідарнасці, а падчас вайны іх адкрыццё стане абавязковым. Знакі будуць мець выгляд сіняга роўнабаковага трохкутніка на аранжавым фоне, а таксама белага надпісу на зялёным фоне.

У Польшчы ўжо працуе мабільны дадатак gdziesieukryc.pl, які паказвае больш за 86 тыс. пунктаў, дзе можна схавацца ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, у тым ліку падчас паветранай атакі. Сярод іх — падземныя гаражы, тунэлі, станцыі метро і іншыя аб’екты.

Эксперты адзначаюць, што пакуль дадатак не заўсёды паказвае, які менавіта тып аб’екта даступны і на якіх умовах.

pap/эж


Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі: У выпадку трывогі аб авіяўдары працадаўца павінен паведаміць пра бяспечнае месца

28.09.2026 08:23
Гэта тычыцца кожнай установы ў краіне, а не толькі працоўных месцаў.