Варшаўскія паліцыянты затрымалі пятнаццацігадовага хлопца, які шукаў у інтэрнэце інструкцыі па здзяйсненні тэракту і забойстве паліцэйскага. Непаўналетняму, грамадзяніну Украіны, было прад'яўлена абвінавачанне ў падрыхтоўцы да забойства.
Падінспектар паліцыі Эльвіра Казлоўска паведаміла Польскаму радыё, што супрацоўнікі адрэагавалі на трывожную анлайн-актыўнасць падлетка:
— Непаўнагадовы шукаў у інтэрнэце інфармацыю пра магчымасці правядзення тэракту ў гандлёвым цэнтры і забойстве паліцэйскага. Паліцыя знайшла аўтара пошуку, правяла праверку атрыманай інфармацыі і высветліла, ці актыўнасць падлетка была звязана з забароненымі дзеяннямі.
Паліцыянтам хутка ўдалося вызначыць асобу і адрас 15-гадовага падлетка. Цягам трох месяцаў ён будзе знаходзіцца ў выхаваўчым цэнтры для непаўнагадовых.
Спецыялісты прааналізуюць змест камп'ютара 15-годка.
ав