Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Урад Польшчы рыхтуе закон, які мае забяспечыць гатоўнасць да вайны: у аснове — досвед Украіны

02.10.2026 17:03
Закон мае ўдасканаліць кіраванне абаронай краіны, паскорыць перакідванне войскаў і вызначыць узаемадзеянне органаў улады падчас крызісаў.
 . .
Польскія салдаты. Ілюстрацыя.Фота: X/@Zelazna_Dywizja/St. kpr. Sławomir Kozioł

Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы рыхтуе закон, які мае забяспечыць гатоўнасць дзяржавы да вайны. Праект праходзіць міжведамаснае ўзгадненне. Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш патлумачыў, што нормы распрацоўваюць з улікам украінскага досведу.

— Мы правялі аналіз зменаў, якія там унеслі, вядома, у тамтэйшых прававых умовах. Гэта не пераносіцца адзін у адзін, але ёсць пэўныя ідэі і, безумоўна, рэкамендацыі, якія з гэтага вынікаюць, — заявіў палітык.

Закон мае ўдасканаліць кіраванне абаронай краіны, паскорыць перакідванне войскаў і вызначыць узаемадзеянне органаў улады падчас крызісаў. Прававы акт будзе ўлічваць гібрыдныя пагрозы, кібератакі і дэзінфармацыю.

— Нікога не хачу палохаць і бянтэжыць, але наш абавязак — быць падрыхтаванымі да найгоршых сцэнароў, — падкрэсліў Касіняк-Камыш.

Дакумент будзе прадугледжваць узгадненне польскага плана абароннага рэагавання з сістэмай рэагавання НАТА і падрыхтоўку абароннай інфраструктуры. Цяпер гэтыя нормы «раскіданыя» па некалькіх пастановах урада, прынятых пасля Закона аб абароне айчыны 2022 года. Мінабароны хоча аб’яднаць іх у адзіны дакумент.

iar/эж

 

У Польшчы рыхтуюцца да магчымых расійскіх атак

29.09.2026 15:54
«Герані» над Польшчай. Як вам такі сцэнар? Такім пытаннем задаўся адзін з расійскіх прапагандысцкіх каналаў. Гэтыя словы не засталіся без увагі ў Польшчы.

«Дакументы афармляюць даўжэй, чым будуюць». Расказваем, што перашкаджае Польшчы хутка ствараць сховішчы

01.10.2026 12:33
Наколькі Польшча гатовая абараняць цывільнае насельніцтва, распавядае старшыня Асацыяцыі «Інстытут ахоўнага будаўніцтва» Аляксандр Фядорэк.