Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Канцылярыя прэзідэнта: Палітычнае рашэнне адносна стварэння амерыканскай базы ў Польшчы ўжо прынята

03.10.2026 14:03
Белы дом даў зялёнае святло, заявіў у пятніцу кіраўнік прэзідэнцкага Упраўлення міжнароднай палітыкі Марцін Пшыдач.
Дональд ТрампPAP/EPA/SHAWN THEW

Аднак ён дадаў, што гэтае рашэнне яшчэ павінны рэалізаваць Пентагон і Міністэрства нацыянальнай абароны.

— Зялёнае святло ад Белага дома ёсць. Прэзідэнт Трамп выразна напісаў пра гэта 17 верасня, але Пентагон, Міністэрства нацыянальнай абароны і польскія вайскоўцы павінны яго рэалізаваць. Мы дакладна даведаемся, ці была база створана, ці не, калі, спадзяюся, прэзідэнт Трамп прыедзе, каб адкрыць гэту базу ў Польшчы, — сказаў Марцін Пшыдач падчас брыфінгу пасля сустрэч у Белым доме і Дзяржаўным дэпартаменце.

Прэзідэнцкі міністр расказаў, што амаль 40 хвілін размаўляў у Белым доме з намеснікам дарадцы прэзідэнта Трампа па нацыянальнай бяспецы Майклам Нідхэмам і ў Дзяржаўным дэпартаменце — з двума намеснікамі дзяржаўнага сакратара Марка Рубіа. Ён сказаў, што тэмы абмеркавання ўключалі прысутнасць амерыканскіх войскаў у Польшчы, пастаянную базу, ваенную тэхніку і амерыканскія інвестыцыі.

Паводле слоў Пшыдача, канкрэтная прысутнасць амерыканскіх войскаў будзе вызначана ў глабальным аглядзе разгортвання сіл, які Пентагон апублікуе «хутчэй за ўсё, у лістападзе». З польскага боку, паводле яго ацэнак, неабходныя крокі будуць уключаць спецыяльны закон, сумесны выбар месца з амерыканцамі і будаўніцтва інфраструктуры.

ав