Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кярвінскі падчас візіту ў Гданьск паінфармаваў, што ў канчатковым выніку колькасць сірэн павялічыцца ў тры разы і будзе аб'яднана ў адзіную сістэму:
— Сёння па ўсёй краіне сірэн ёсць каля 10 тысяч. Узровень, якога мы хутка хочам дасягнуць, — гэта 22 тысячы, аб'яднаныя ў адну сістэму. У канчатковай форме мы хочам, каб сістэма складалася з 30 тысяч сірэн па ўсёй краіне.
Сёння (3 кастрычніка) у Мазавецкім і Паморскім ваяводствах праводзіліся спецыяльныя трэніроўкі па рэагаванні, каб адпрацаваць правільнае рэагаванне на паветраныя пагрозы.
ав