Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

МЗС Польшчы адказвае на заяву Міністэрства замежных спраў Расіі

05.10.2026 09:30
Крэмль спрабуе запалохаць Еўропу і аслабіць нашу падтрымку Украіны, чытаем у заяве польскага ведамства.
МЗС Польшчыgov.pl

Польшча нязменна падтрымлівае Украіну і пасольства Польшчы ў Кіеве не будзе перанесена, заявілі ў МЗС Польшчы.

Такім чынам, польскае ведамства адрэагавала на заяву МЗС Расіі, якое заклікала замежнікаў і дыпламатычны персанал пакінуць Кіеў, абвясціўшы аб працягу «маштабных удараў у адказ» супраць Украіны.

— Расія не зламае Украіны і не падарве еўрапейскай салідарнасці з украінскім народам, — запэўніла Міністэрства замежных спраў Польшчы. — Далейшыя пагрозы Расіі і заклікі да дыпламатаў пакінуць Кіеў сведчаць аб тым, што Крэмль спрабуе запалохаць Еўропу і аслабіць нашу падтрымку Украіны, — чытаем у заяве.

Расійскія ўлады таксама заклікалі жыхароў Украіны пазбягаць ваенных і адміністрацыйных аб'ектаў.

Апошнімі днямі расійскі беспілотнік трапіў у школу і жылы дом ва ўкраінскай сталіцы. Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Украіны заявіла, што ніводнае заходняе пасольства не паведаміла ўкраінскаму боку аб планах эвакуацыі.

Паводле паведамленняў СМІ, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прагназуе, што Крэмль абвастрыць баявыя дзеянні напярэдадні парламенцкіх выбараў у ЗША.

IAR/аз

МЗС Украіны абвяргае інфармацыю аб эвакуацыі заходніх пасольстваў

03.10.2026 15:09
Брытанская «The Guardian» паведаміла, што, нягледзячы на публічныя заявы аб намеры застацца ў Кіеве, заходнія дыпламаты распрацоўваюць планы на выпадак надзвычайнай сітуацыі для пераносу сваіх місій.