Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На Еўрапейскім форуме новых ідэй у Сопаце абмяркоўваюць важныя інвестыцыі на Балтыцы

16.10.2026 08:28
У планы ўваходзіць будаўніцтва вонкавага порта.
  . .
Порт у Гдыні. Ілюстрацыя.Фота: Patryk Kosmider/Shutterstock

16 кастрычніка — апошні дзень Еўрапейскага форуму новых ідэй у Сопаце. Акрамя глабальных пытанняў — такіх як бяспека ў шырокім сэнсе і будучыня міжнародных адносін, — парадак дня ўключае і лакальныя тэмы, якія тычацца Памераніі, але пры гэтым уплываюць на ўсю краіну. Адзін з прыкладаў — развіццё порта Гдыня.

Генеральны дырэктар прадпрыемства Пётр Гажэньскі (Piotr Gorzeński) адзначыў, што ўжо завершаны некалькі буйных інвестыцыйных праектаў. Аб'ём інвестыцый складае некалькі мільярдаў злотых.

— Праект павінен палепшыць даступнасць порта для самых буйных суднаў. У нашы планы ўваходзіць таксама будаўніцтва вонкавага порта. На дадзены момант мы ацэньваем дзелавыя прапановы ад нашых патэнцыйных партнёраў. Гэта інвестыцыя, якая будзе каштаваць ад трох да пяці мільярдаў злотых. У горадзе няма магчымасці пашырэння порта, можна гэта зрабіць толькі паза межамі горада, уваходзячы ў мора, будуючы востраў з неабходнай інфраструктурай, якая дазволіць абслугоўваць вялікія судны.

Еўрапейскі форум новых ідэй праводзіцца з 2011 года Канфедэрацыяй «Левіятан» (Lewiatan) у супрацоўніцтве з арганізацыяй BusinessEurope і адміністрацыяй горада Сопат.

IAR/нг