Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча дабілася таго, што 2027 год у Львове не абвесцяць годам УПА

21.10.2026 12:12
Львоўскія дэпутаты вырашылі, што 2027 год будзе прысвечаны Украінскай паўстанцкай арміі і яе камандзіру Раману Шухевічу, які нясе адказнасць за генацыд палякаў на Валыні.
-
Прэм'ер-міністр Дональд ТускPAP/Radek Pietruszka

Міністэрства замежных спраў Польшчы атрымала абяцанне ад памочнікаў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, што рашэнне Львоўскай абласной рады адносна ўшанавання памяці УПА не ўступіць у сілу.

Нагадаем, што львоўскія мясцовыя дэпутаты вырашылі, што 2027 год будзе прысвечаны Украінскай паўстанцкай арміі і яе камандзіру Раману Шухевічу, які нясе адказнасць за генацыд дзясяткаў тысяч палякаў на Валыні.

Па гэтым пытанні выказаўся прэм'ер-міністр Дональд Туск (Donald Tusk).

— Кожны такі жэст вельмі ўскладняе высілкі сяброў і прыхільнікаў Украіны на карысць супрацоўніцтва. У такіх сітуацыях расіяне заўсёды радасна паціраюць рукі. Падобныя дзеянні толькі шкодзяць Украіне.

Намеснік міністра замежных спраў Марцін Басацкі (Marcin Bosacki) паведаміў, што ўчора польскі бок атрымаў запэўненні ад вышэйшых украінскіх уладаў і атачэння прэзідэнта Зяленскага, што пастанова львоўскіх дэпутатаў не ўступіць у сілу.

— Мы верым на слова ўкраінскім уладам, што год УПА і Шухевіча ў Львове абвяшчацца не будзе. Абнадзейвае той факт, што ўчора позна ўвечары, пасля нашых кантактаў, пастанова знікла з сайта Львоўскай абласной рады. Гэтай пастановы больш няма на сайце.

Тым часам міністр замежных спраў Польшчы падпісаў прапанову аб унясенні ў спіс непажаданых асоб у Польшчы дэпутата львоўскай рады, які ініцыяваў ідэю абʼяўлення 2027 года годам УПА і Шухевіча.

IAR/яс