Еўрапейскі парламент заклікаў да фінансавай падтрымкі ўсходніх памежных рэгіёнаў. Гэта прадугледжвае стварэнне спецыяльнага фонду ў новым бюджэце на 2028-2034 гады, які зараз абмяркоўваецца.
Яцэк Протас з «Грамадзянскай кааліцыі», аўтар дакладу па гэтым пытанні, падкрэсліў, што гэта адказ на рашэнне Еўрапейскай камісіі вызначыць усходнія рэгіёны як зону стратэгічнага ўмяшання.
— Усходнія рэгіёны пачатку вайны ва Украіне моцна пацярпелі ад эканамічнага і дэмаграфічнага заняпаду, а таксама страты бяспекі. Гэта мела вельмі негатыўныя наступствы для мясцовых супольнасцяў. Шматлікія прадпрыемствы збанкрутавалі, а інвестыцыі спыняюцца з-за страху блізкасці да мяжы. Таму мы хочам, каб Еўрапейская камісія выдзеліла значныя сродкі на выпраўленне сітуацыі.
Гаворка пра дадатковую падтрымку ў новым бюджэце ЕС, які зараз абмяркоўваецца, па-за фондам сродкаў рэгіянальнага развіцця, прапанаваным для Польшчы.
ПР/юл