Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія палітыкі рэагуюць на словы лідара апазіцыі аб выхадзе Польшчы з ЕС

29.10.2026 17:07
Яго словы былі ўспрынятыя як пагроза выхадам Польшчы з ЕС.
Яраслаў Качыньскі PAP/Grzegorz Momot

— «Права і справядлівасць» і Канфедэрацыя з Гжэгажам Браўнам павінны перад парламенцкімі выбарамі выдаць заяву, ці яны хочуць выхаду з ЕС і што яны маюць намер рабіць з перавагамі, якія Польшчы дае членства, — напісаў віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш, маючы на ўвазе выказванні Яраслава Качыньскага пра ЕС.

У сераду падчас Krynica Forum 2026 лідар партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі заявіў, што Еўрапейскі Саюз трэба мяняць. Сярод магчымых метадаў рэалізацыі змен ён назваў уплыў на грамадскую думку або новую дамову з адкладзеным уступленнем у сілу.

Калі гэтыя метады не спрацуюць, то, паводле Яраслава Качыньскага, магчымы «жорсткі і рызыкоўны» падыход. Ён адзначыў, што дамовы ЕС утрымліваюць палажэнні, якія вызначаюць умовы, на якіх краіна можа выйсці з ЕС, і што «ўсё пачынаецца з перамоваў».

Яго словы былі ўспрынятыя як пагроза выхадам Польшчы з ЕС.


Уладзіслаў Касіняк-Камыш Уладзіслаў Касіняк-Камыш

Паводле слоў віцэ-прэмʼера Касіняк-Камыша, Еўрапейскі Саюз «павінен быць рэфармаваны там, дзе ён патрабуе паляпшэння, а не пад пагрозай выхаду».

— ПіС і Канфедэрацыя з Браўнам павінны выразна заявіць перад выбарамі, ці хочуць яны Polexit і што яны маюць намер рабіць з перавагамі, якія Польшчы дае членства, — падкрэсліў ён.

Каментуючы рэакцыю палітыкаў кіроўнай партыі, у тым ліку прэмʼера Дональда Туска, Яраслаў Качыньскі адказаў, што Туск, як заўсёды, хлусіць.

ав