Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польская паліцыя ў дзень памінання памерлых праводзіць інтэнсіўныя праверкі аўтатранспарту і кіроўцаў

01.11.2026 17:13
У Польшчы ў перыяд дня памінання памерлых праходзіць паліцэйская аперацыя «Зніч».
     .
Патруль паліцыі перад варшаўскімі могілкамі «Павонзкі».PAP/Radek Pietruszka

Паліцыя заклікае быць асцярожнымі кіроўцаў і пешаходаў у Дзень усіх святых. Старшы аспірант (прапаршчык паводле беларускай наменклатуры – рэд.) кракаўскай паліцыі Каміль Шумны сказаў у эфіры Польскага радыё, што, у прыватнасці, пешаходы маюць абавязак насіць святлоадбівальныя элементы па-за межамі населеных пунктаў. Паліцэйскі, аднак, парэкамендаваў карыстацца флікерамі і ў населеных пунктах.

— Вазьміце з сабой флікер, нават днём, бо цяпер сонца рэдка свеціць, шэрае надвор’е. Гэты элемент вам абавязкова дапаможа. Звяртайце ўвагу на транспартныя сродкі, правільна выбірайце месца для пераходу дарогі. Калі раптам вы забылі флікер дома, то ўключыце ліхтарык мабільнага тэлефона, каб вас было бачна.

Як і штогод, у Польшчы напярэдадні Дня ўсіх святых і пасля яго праходзіць паліцэйская аперацыя «Зніч». Шматлікія палякі на 1 лістапада накіроўваюцца да сямейных магіл у розныя куткі краіны. У сувязі з ростам інтэнсіўнасці дарожнага руху супрацоўнікі паліцыі з пятніцы ўзмацнілі праверкі транспартных сродкаў і кіроўцаў, перш за ўсё на прадмет спажывання алкаголю.

Аперацыя «Зніч» працягнецца да панядзелка, 2 лістапада.

У мінулым годзе падчас такіх жа мерапрыемстваў паліцыя затрымала 845 чалавек, якія кіравалі аўтамабілямі пад уплывам алкаголю.

вс

Сёння ў Польшчы — Дзень усіх святых. Палякі памінаюць памерлых

01.11.2026 09:41
У гэты дзень, які афіцыйна прызнаны дзяржаўным выходным, палякі з усёй краіны зʼязджаюцца ў родныя гарады і вёскі, каб ушанаваць памяць сваякоў.

Ціханоўская: На Дзяды хочацца пачуць галасы тых, каго ўжо няма побач

01.11.2026 15:57
Дзяды — народны памінальны абрад, які мае паганскія карані, але цяпер сплецены і з хрысціянскай традыцыяй.