Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Канстытуцыйны крызіс у Польшчы: амаль палова палякаў не падтрымлівае ніводзін з бакоў канфлікту

03.11.2026 13:32
25% апытаных палякаў не падтрымліваюць ніводзін з бакоў, яшчэ 24% не вызначыліся з меркаваннем.
Канстытуцыйны суд Польшчы Foto: PAP/Radek Pietruszka

У Польшчы абвастраецца канфлікт вакол Канстытуцыйнага суда, у які ўцягнуліся прэзідэнт Караль Наўроцкі і прэм'ер Дональд Туск. Прычынай стала спроба новых суддзяў узяць пад кантроль установу, адхілены кіраўнік якой Багдан Свянчкоўскі назваў іх дзеянні незаконнымі.

Як паведамляе Onet са спасылкай на апытанне Europion Polska, 30% палякаў падтрымліваюць суддзяў, якія адхілілі старшыню ад выканання абавязкаў, а 21% — самога Свянчкоўскага. Пры гэтым 25% не падтрымліваюць ніводзін бок, яшчэ 24% не вызначыліся.

Палітычныя сімпатыі моцна ўплываюць на стаўленне да крызісу. Сярод выбарцаў урадавай «Грамадзянскай кааліцыі» 72% падтрымліваюць новых суддзяў. Аднак нават сярод прыхільнікаў апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць» толькі 44% сталі на бок адхіленага старшыні Канстытуцыйнага суда.

Апытанне паказвае, што канстытуцыйны канфлікт не толькі падзяліў грамадства, але і выклікаў разгубленасць значнай часткі палякаў.

эж