Законапраект Міністэрства энергетыкі, апублікаваны на сайце Цэнтра ўрадавага заканадаўства, прапануе замарозіць цэны на газ для хатніх гаспадарак. Міністр Мілаш Матыка растлумачыў, што максімальная цана за мегават-гадзіну ў наступным годзе складзе 197 злотых.
— Сітуацыя на рынку вельмі складаная, і мы гэта бачым. Рэкордныя цэны ўдараць па асобных спажыўцах. На жаль, яны таксама паўплываюць на інфляцыю. Таму патрэбна наша ўмяшанне. Крыніца фінансавання вызначаная. Належным чынам падрыхтаваны законапраект. Мы спадзяемся, што Сейм падтрымае гэты законапраект.
Паводле ацэнак міністэрства, замарозка цэн на газ, як чакаецца, абыдзецца ў 6 мільярдаў злотых. Міністр запэўніў, што сродкі на гэтую мэту ўжо знойдзеныя.
ПР/юл