Найлепшым чыгуначным вакзалам Польшчы ў 2026 годзе прызналі гістарычны будынак у Алясніцы (Ніжнесілезскае ваяводства), дзе побач з пасажырскімі заламі працуюць пякарня, паліклініка, а нават боўлінг.
Галоўную ўзнагароду конкурса Фонду ProKolej уручылі на XVI Чыгуначным кангрэсе ў Варшаве. Прыз сімпатый пасажыраў атрымаў вакзал у Скерневіцах.
Будынак у Алясніцы ўзвялі ў другой палове XIX стагоддзя. Падчас сёлетняй рэканструкцыі аднавілі яго гістарычныя элементы, а вакзал у Скерневіцах, гісторыя якога пачалася ў 1875 годзе, пасля мадэрнізацыі таксама захаваў старадаўні выгляд.
—Дзякуючы шматлікім ужо праведзеным мадэрнізацыям і тым, што працягваюцца, чыгуначныя вакзалы сталі адным з сімвалаў змен, якія апошнімі гадамі адбываюцца на польскай чыгунцы. Пасажыры гэта заўважаюць і цэняць, — адзначыў член праўлення Польскай чыгункі PKP S.A. Павел Лісевіч.
эж