Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пасля Маршу жанчын: удзельніцы акцыі чакаюць рашэння прэзідэнта Польшчы адносна законаў аб абортах

29.11.2026 09:18
Амаль 200 чалавек сабраліся ўчора перад Прэзідэнцкім палацам у Варшаве на завяршэнне Маршу жанчын.
   , 28.11.2026
Марш жанчын у Варшаве, 28.11.2026 PAP/Radek Pietruszka
Удзельнікі акцыі прайшлі ад будынка Сейма Каралеўскім трактам. Яны заклікаюць прэзідэнта Караля Наўроцкага падпісаць два законы, якія датычацца перапынення цяжарнасці.

Марш арганізавалі фонд «Widzialne», Агульнапольскі страйк жанчын і Ініцыятыва «Усход». Арганізатаркі акцыі звярнуліся непасрэдна да кіраўніка дзяржавы, кажа Аляксандра Лабода з фонду «Widzialne»:

— Панядзелак — апошні дзень, калі Караль Наўроцкі можа падпісаць законы аб абортах. Мы хочам паказаць яму, што жанчыны ў Польшчы і тыя, хто іх падтрымлівае, выступаюць за легальны і даступны аборт.

Першы закон прадугледжвае частковую дэкрыміналізацыю абортаў, другі — аднаўляе магчымасць перапынення цяжарнасці ў выпадку цяжкіх заган развіцця плода.

Прэзідэнт можа падпісаць законы, накласці на іх вета або накіраваць у Канстытуцыйны суд. Большасць удзельнікаў акцыі мяркуе, што кіраўнік дзяржавы не падпіша законаў.

Перад Прэзідэнцкім палацам удзельнікаў маршу чакалі больш за дзесяць праціўнікаў абортаў з адпаведнымі лозунгамі. Бяспеку абедзвюх акцый забяспечвала паліцыя. Дэманстрацыі прайшлі спакойна.

Марш адбыўся ў 108-ю гадавіну атрымання польскімі жанчынамі выбарчых правоў.

IAR/яс