Беларуская Служба

Футбалісты барысаўскага БАТЭ атрымалі перамогу над польскім "Пястам"

18.07.2019 12:26
Футбалісты «Пяста» пераходзяць у другі па рангу турнір Лігу Еўропы.
-
БАТЭ-"Пяст" PAP/Andrzej Grygiel

Футбалісты барысаўскага БАТЭ выйшлі ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў.
У паядынку ў адказ 1-га круга кваліфікацыі на поле гарадскога стадыёна ў Глівіцэ чэмпіёны Беларусі атрымалі перамогу над польскім «Пястам» з лікам 2:1. Гол для чэмпіёнаў Польшчы забіў Якуб Чэрвіньскі (21 хвіліна). Галы з беларускага боку стрэлілі Эрвейн Мукам і Захар Воўкаў – 82-87 хвіліны.

Польская каманда не выйшла з першага этапу Лігі чэмпіёнаў. Марцін Пятроўскі, абаронца «Пяста», не мог змірыцца з паразай.

М. Пятроўскі: Вялікая крыўда, вельмі сумна. Мне сапраўды здаецца, што мы не заслужылі, каб гэты матч так закончыўся. Першую палову і пераважную частку другой паловы мы захоўвалі кантроль над гульнёй, не дапушчалі БАТЭ да акцыі, а мы мелі шанцы на яшчэ адзін гол. Гэта вялікае расчараванне. Настаў канец марам, якія мы мелі, пэўна, з дзяцінства, каб зайграць у Лізе чэмпіёнаў. Застаецца толькі гульня ў Лізе Еўропы.

У другім раўндзе кваліфікацыі галоўнага кантынентальнага турніру БАТЭ сустрэнецца нарвежскім «Русенборгам». Футбалісты «Пяста» пераходзяць у другі па рангу турнір Лігу Еўропы і ў 2-м кваліфікацыйным крузе будуць сапернічаць з ірландскім «Дандолкам».

ав