Дзеля гэтага створана адмысловая праграма з 12 крокаў, якая дапамагае людзям вылечыцца ад залежнасці.
Першы крок, які трэба зрабіць, каб перамагчы сваю залежнасць, – прызнаць слабасць і ўсвядоміць, што прывяло нас на дно. Спецыялісты кажуць, што звычайна гэта звязана з адсутнасцю кахання і повязяў з іншымі людзьмі, з эгацэнтрызмам і гатоўнасцю зрабіць усё дзеля ўласнага задавальнення і камфорту.
У рамках праграмы «12 крокаў» на дапамогу могуць разлічваць ня толькі алкаголікі, але і наркаманы ды ўсе тыя, хто маюць іншыя залежнасці ад азартных гульняў, працагалізм або дэструктыўныя паводзіны.
Інфармацыя пра праграму «12 крокаў» і запісы даступная на сайце www.12krokow.com.pl
ПР/юл